East European Performing Arts Platform (EEPAP) supports the
development of contemporary performing arts (dance and theatre)
in 18 countries of Central and Eastern Europe.

Выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”

MP

Выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”, тэма якой – становішча бежанцаў з Паўночнага Каўказу на беларуска-польскай мяжы, сталася вынікам калабарацыі паміж мастакамі, куратарамі і валантэрамі праваабарончай ўстановы Human Constanta

Напачатку верасня Human Constanta разгарнула ў горадзе гуманітарную і праваабарончую місію па працы з бежанцамі. Адным з кірункаў дзейнасці ініцыятывы сталіся распаўсюд інфармацыі і асвета: прыцягненне ўвагі беларускай, польскай і міжнароднай грамадскасці да праблемы і спрыянне найхутчэйшаму яе вырашэнню, што з’яўляецца адной з важных задачаў місіі.

З гэтай нагоды вялася сумесная праца з прадстаўнікамі мастацкай супольнасці, вынікам якой сталася гэтая выстава. Мастацтва, якоезаўжды было ня толькі эстэтызацыяй рэчаіснасці, але і сродкам камунікацыі, сёння ўсё часцей звяртаецца да сацыяльна-палітычнай тэматыкі і можа з’яўляцца дзейсным сродкам для дасягнення зменаў у грамадстве.

Удзельнікі/-цы:
Аляксандар Васюковіч 
Марына Напрушкіна
Максім Сарычаў 
Аляксей Талстоў
Валантэры праваабарончай місіі ўстановы “Human Constanta”

Куратары: Ілона Дзяргач і Аляксей Талстоў

Каардынатар праекта: Аляксей Казлюк

Выстава будзе працаваць з 8 па 22 снежня паводле графіку: чацвер, пятніца: 17:00 - 19:00; субота, нядзеля: 15:00 - 19:00

Organisers: 
KX Space, Theater Kryly Khalopa, Human Constanta,
Creators: 
Удзельнікі/-цы: Аляксандар Васюковіч Марына Напрушкіна Максім Сарычаў Аляксей Талстоў Валантэры праваабарончай місіі ўстановы “Human Constanta” Куратары: Ілона Дзяргач і Аляксей Талстоў Каардынатар праекта: Аляксей Казлюк
Websites